Як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, пра гэта было заяўлена на сустрэчы прадстаўнікоў кампаніі 9 красавіка ў Мінску з віцэ-прэм`ерам Анатолем Калініным.
Прадстаўнікі найбуйнейшай будаўнічай кампаніі Францыі Bouygues зацікаўлены ва ўдзеле ў аб`яўленым Беларуссю міжнародным конкурсе па будаўніцтве шматфункцыянальнага цэнтра "Мінск-Сіці" з аб`ёмам інвестыцый больш як 3 млрд. долараў ЗША.
Колькасць супрацоўнікаў кампаніі па ўсім свеце складае больш як 160 тыс. чалавек, гадавы абарот — 32 млрд. долараў ЗША. Сярод аб`ектаў, якія яна ўзводзіла, — тунэль пад Ла-Маншам, арка "Дэфанс", тэрмінал № 2 аэрапорта імя Шарля дэ Голя, аўтастрады і інш. Таксама група кантралюе тэлекамунікацыйную кампанію Bouygues Telecom, якая ўваходзіць у тройку сотавых аператараў Францыі, тэлеканал TF1; з`яўляецца найбуйнейшым акцыянерам машынабудаўнічай кампаніі Alstom.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні выхаду кампаніі на рынак будаўніцтва ў Беларусі для стварэння канкурэнтнага асяроддзя ў сферы падрадных работ, а таксама будаўніцтва сучаснага шпіталя ў Мінску.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/288/25741
Текущая дата: 15.11.2024