З такой прапановай кіраўнік дзяржавы выступіў 23 траўня на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Швейцарскай Канфедэрацыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыцягненне замежных інвестыцый на базе самых сучасных тэхналогій - адзін з важнейшых напрамкаў эканамічнай палітыкі беларускай дзяржавы. "У нас ёсць шмат перспектыўных інвестыцыйных праектаў, якія мы зацікаўлены рэалізоўваць з удзелам замежнага капіталу. У першую чаргу гэта датычыцца фармацэўтычнай прамысловасці, хімічнай вытворчасці, іншых сфер дзейнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў надзею, што гэта размова выльецца ў новыя канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі з партнёрамі са Швейцарыі, Германіі, Польшчы або любой іншай краіны свету.
Звяртаючыся да старшыні наглядальнага савета, генеральнага дырэктара "Штадлер Рэйл Груп" Петэра Шпулера, які ўзначальвае дэлегацыю прадстаўнікоў дзелавых колаў Швейцарыі, што прыбыла ў Беларусь, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што паспяховая работа яго кампаніі ў Беларусі паслужыць добрым прыкладам для прыходу сюды буйнога бізнесу.
Прэзідэнт нагадаў, што галоўным сведчаннем плённага супрацоўніцтва са "Штадлер Рэйл Груп" з`яўляецца рэалізуемы ў Фаніпалі праект будаўніцтва завода па вытворчасці чыгуначнага і гарадскога электратранспарту. Паводле слоў Прэзідэнта, усяго каля двух гадоў спатрэбілася для таго, каб практычна з нуля пабудаваць адзін з самых сучасных заводаў па выпуску чыгуначнага пасажырскага транспарту на тэрыторыі СНД. "Нядаўна я падпісаў указ, у адпаведнасці з якім Фаніпалю надаецца статус горада-спадарожніка Мінска. Я ўпэўнены, што гэты факт пазітыўна паўплывае і нашу з вамі агульную справу", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Петэра Шпулера.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гатовы выслухаць прапановы па развіцці супрацоўніцтва ў самых розных галінах.
Візіт у Беларусь прадстаўнікоў дзелавых колаў Швейцарыі праходзіць з 22 па 26 мая. У склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі буйных кампаній замежных дзяржаў, якія займаюць важнае месца на сусветнай арэне. Мэтай іх наведвання Беларусі з`яўляецца азнаямленне з умовамі вядзення бізнесу і інвесціравання, пошук новых дзелавых партнёраў і магчымая папулярызацыя вырабляемай прадукцыі.
"Штадлер Рэйл Груп" з`яўляецца вядучым еўрапейскім вытворцам шырокай гамы рухомага саставу: рэйсавых аўтобусаў, дызель- і электрапаяздоў, двухпавярховых электрапаяздоў, вагонаў, трамваеў, паяздоў са зменнай шырынёй каляіны і іншай тэхнікі, запатрабаванай на сусветным рынку. Прадукцыя кампаніі эксплуатуецца ў розных краінах, у тым ліку ў Аўстрыі, Германіі, Італіі, Францыі, Нарвегіі, ЗША, Фінляндыі.
Узаемадзеянне кампаніі з беларускім бокам пачалося ў 2012 годзе, і вынікам дзелавога супрацоўніцтва стала стварэнне прадпрыемства ААТ "Штадлер Мінск". Цяпер кампанія ажыццяўляе інвестпраект па арганізацыі выпуску чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту. Праект рэалізуецца шляхам паэтапнага будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю на працягу 2012-2016 гадоў завода і аб`ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў Фаніпалі.
Як адзначыў Петэр Шпулер, працуючы ў Беларусі, ён заўсёды адчуваў падтрымку з боку органаў улады, і на гэты момант невырашальных праблем няма.
Ён расказаў, што ў планах кампаніі з вытворчасці ў Беларусі наладзіць пастаўкі пэўных відаў прадукцыі на расійскі рынак, у прыватнасці ў Маскву, краіны Еўрасаюза, а таксама ў Швейцарыю.
Акрамя таго, Петэр Шпулер прапанаваў зрабіць для мінскага метро поезд, якія паслужыў бы ўзорам для далейшых праектаў, у тым ліку для выхаду з ім на рынкі іншых краін. У бліжэйшы час мінскаму метрапалітэну трэба закупіць амаль дзесяць новых саставаў. Петэр Шпулер выказаў жаданне прыняць удзел у пастаўках.
"Некалі Петэр прыехаў да нас, прадаў адзін з чыгуначных пасажырскіх паяздоў і запрасіў мяне праехацца на гэтым поездзе. Павінен сказаць, што камфорт не горшы, чым у вядомым "Мерседэсе". Я яму прапанаваў: калі ты хочаш працаваць у Беларусі, давай пабудуем тут завод. Ён некалькі секунд падумаў і гаворыць: зробім. І трэба аддаць належнае, мы вельмі цэнім яго гэты, можа, крыху эмацыянальны парыў, які ўвасобіўся ў гэту матэрыяльную вытворчасць. І на апошняй сустрэчы, калі на заводзе пачаліся першыя работы, я яму паабяцаў, што з гэтага дня - гэта наша кампанія, якую мы будзем падтрымліваць і абараняць на ўсіх узроўнях, і будзем дапамагаць папулярызаваць прадукцыю на ўсіх сусветных рынках", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Мая задача зрабіць так, каб Петэр Шпулер ніколі не пашкадаваў, што прыйшоў у Беларусь і адкрыў тут сваю вытворчасць. Гэта галоўнае, я лічу, павінна быць у палітыцы любога кіраўніка дзяржавы. Тады і бізнесмены будуць давяраць гэтай дзяржаве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Петэр Шпулер падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за падтрымку і далейшую дапамогу па выхадзе на іншыя рынкі. "Мы пачалі непасрэдную вытворчасць прадукцыі і будзем думаць над тым, як далей удзельнічаць у тэндарах, конкурсах, каб атрымаць заказы для гэтага завода на працяглы перыяд", - сказаў бізнесмен.
Ён таксама адзначыў, што, магчыма, у час гэтага візіту дэлегацыі дзелавых колаў Швейцарыі ў Беларусь будзе вызначаны наступны інвестыцыйны праект.
"Калі вы сапраўды прыехалі для таго, каб вызначыцца па рабоце ў Беларусі, то мы забяспечым неабходныя кантакты ва ўрадзе, каб на гэтым узроўні вы таксама змаглі абмеркаваць пытанні свайго супрацоўніцтва", - сказаў Прэзідэнт.
"Калі нашы сённяшнія госці знойдуць сферы прыкладання ў Беларусі, гатовы разгледзець любыя іх прапановы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што яны могуць знайсці тут "добры кавалак работы, і не толькі ў Беларусі".
23 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/288/26155
Текущая дата: 27.12.2024