Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка 2014 года склаў 155,9 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2014 года на 1,9 трлн. рублёў, або на 1,2%.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, знешні дзяржаўны доўг на 1 сакавіка 2014 года склаў 12,3 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 168,6 млн. долараў ЗША, або на 1,4% (з улікам курсавых розніц).
У студзені 2014 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 117,5 млн. долараў ЗША: 77,1 млн. долараў па дзяржаўным экспартным крэдыце ўрада Расійскай Федэрацыі для будаўніцтва АЭС; 29,8 млн. долараў па крэдытах банкаў КНР; 10,6 млн. долараў па крэдытах Сусветнага банка.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2014 года склала 282,2 млн. долараў ЗША: 183,9 млн. долараў — выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце "стэнд-бай"; 60,8 млн. долараў па крэдытах банкаў КНР; 37,5 млн. долараў па крэдытах урада Расійскай Федэрацыі.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 сакавіка 2014 года склаў 36,1 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 391,4 млрд. рублёў, або на 1,1% (з улікам курсавых розніц).
За студзень—люты 2014 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на 16,8 млн. долараў ЗША і для юрыдычных асоб на 8,0 млн. долараў ЗША, пагашана дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на 37,5 млн. долараў ЗША і 20,3 млрд. рублёў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/289/25567
Текущая дата: 15.11.2024