Белорусский портал в Казахстане

Імпартазамяшчэнне заўсёды працуе на ўзмацненне незалежнасці краіны



Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда пры наведванні СААТ "Камунарка". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

Гэта прадпрыемства пастаянна развіваецца. Толькі за апошнія гады тут быў рэалізаваны шэраг важных праектаў па мадэрнізацыі і ўстаноўлена некалькі новых вытворчых ліній. Гэта дазволіла "Камунарцы" пашырыць лінейку выпускаемай прадукцыі, нарасціць аб`ёмы вытворчасці. І ў выніку, самае галоўнае, забяспечыць запатрабаванасць прадукцыі ў пакупніка, як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.

"Палітыка кіраўніка нашай дзяржавы заўсёды была накіравана на тое, каб развіваць сваю вытворчасць, свае тэхналогіі, свае прафесійныя кадры. Ва ўсіх сферах. І ў гэтым напрамку ўжо многае рэалізавана. Забяспечана поўная харчовая бяспека краіны. Захаваны і развіваюцца ўласныя прамысловыя брэнды. І сёння відавочна, што гэта адзіна правільны падыход. На прыкладзе многіх іншых дзяржаў мы бачым, што многія замежныя карпарацыі абсалютна не клапоцяцца аб развіцці краіны, дзе размяшчаюць сваю вытворчасць. Яны толькі атрымліваюць уласную выгаду і выкарыстоўваюць рабочую сілу, прычым зусім не ўлічваючы інтарэсы людзей. Напрыклад, многія еўрапейскія брэнды лёгкай прамысловасці, якія размясцілі свае вытворчасці ў краінах Азіі, пры зніжэнні попыту ў час пандэміі проста закрывалі гэтыя вытворчасці. У адзін дзень звальнялі тысячы людзей, без гарантый, без выплат. Больш таго, сёння мы бачым, што шэраг міжнародных карпарацый займаюцца элементарным шантажом, спрабуюць дыктаваць нейкія ўмовы, каб дагадзіць пэўным палітычным сілам, - адзначыў Міхаіл Орда. - Калі мы хочам быць незалежнымі ва ўсіх сэнсах: эканамічным, палітычным - трэба рабіць стаўку на сваё. І актыўна асвойваць тыя нішы, якія да пэўнага часу былі заняты замежнымі вытворцамі".

У мінулым годзе рэалізацыя такога імпартазамяшчальнага праекта пачалася і на "Камунарцы". У бліжэйшыя гады ў сталіцы плануецца літаральна з нуля пабудаваць новую інавацыйную вытворчасць поўнага цыкла па перапрацоўцы какава-бабоў. Гэта дазволіць забяспечыць сыравінную незалежнасць ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў не толькі для самой "Камунаркі", але і для іншых прадпрыемстваў кандытарскай галіны краіны.

30 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/29/68884
Текущая дата: 16.11.2024