Мінскі аўтамабільны завод з’яўляецца лідарам па пастаўках тралейбусаў у Беларусі.
«З 2019 года па першы квартал 2023-га 65% пастаўленых тралейбусаў у Беларусі — вытворчасці МАЗ. Гэта 217 адзінак тэхнікі», — паведамілі ў прэс-службе.
На другім месцы знаходзіцца «БКМ Холдынг» — 35% (115 адзінак).
Мінскі аўтамабільны завод — адно з найбуйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску вялікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэляў і 3 тыс.мадыфікацый.
Звязда, 23 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/29/69157
Текущая дата: 26.12.2024