Мы ў стане забяспечыць сябе самі практычна ўсім неабходным, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пры наведванні Фаніпаля, кажучы аб імпартазамяшчэнні.
Спікер азнаёмілася з вытворчай дзейнасцю ТАА «Медзівайс», з будаўніцтвам фізкультурна-аздараўленчага комплексу, мікрараёна новай жылой забудовы, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, установы сярэдняй адукацыі, наведала ДУА «Дзіцячы сад № 6 г.Фаніпаль».
«Я ўпэўнена, што мы можам рабіць усё, што нам неабходна сёння для нармальнага жыцця нашай краіны, нашых грамадзян. У гэтым няма ніякага сумневу. За выняткам выпадкаў, калі эканамічна немэтазгодна выпускаць той ці іншы гатунак вырабаў, якія не выпускаюцца ў нашай краіне», — сказала Наталля Качанава.
Спікер падкрэсліла: у напрамку імпартазамяшчэння ў нас цесная кааперацыя з Расійскай Федэрацыяй. «Вы ведаеце, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ў нас рэалізоўваюцца праграмы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Гэта значыць, мы сёння актыўна працуем па ўсіх гэтых напрамках. Што тычыцца нашай краіны, я ўпэўненая і проста бачу сама, наведваючы прадпрыемствы, сустракаючыся з людзьмі, што мы ў стане забяспечыць сябе самі практычна ўсім неабходным, яшчэ раз паўтаруся, для грамадзян і нашай краіны ў цэлым», — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі.
Звязда, 26 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/29/69200
Текущая дата: 26.12.2024