Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны валютны фонд (МВФ) практычна вычарпаў уласныя рэсурсы і мае патрэбу ў рэфармаванні



Такое меркаванне выказаў журналістам кіраўнік Мінфіна Расіі Антон Сілуанаў па выніках міністэрскага пасяджэння "фінансавай дваццаткі", якое было праведзена ў Сіднеі.

"Важнай тэмай, якую мы абмяркоўвалі як на пасяджэннях "дваццаткі", так і ў кулуарах, стала пытанне рэфармавання МВФ. Адобраны ў 2010 годзе пакет рэформ МВФ так і не ўступіў у сілу: буксуе ратыфікацыя з боку кангрэса ЗША", - адзначыў міністр. Ён дадаў, што амерыканскі бок абяцае прыкласці ўсе намаганні для адабрэння рашэнняў кангрэсам да красавіка 2014 года.

"Дамовіліся ў час наступнай сустрэчы ў красавіку разгледзець усе магчымыя меры па вырашэнні сітуацыі. Цяпер МВФ практычна вычарпаў уласныя рэсурсы, а існуючыя праграмы МВФ фактычна фінансуюцца пагадненнямі аб пазыках", - заявіў Сілуанаў.

Паводле яго слоў, такая сітуацыя не можа прадаўжацца бясконца, "паколькі не адпавядае базаваму прынцыпу дзейнасці фонду аб тым, што МВФ з`яўляецца арганізацыяй, заснаванай на квотах".

БЕЛТА, 25 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/290/25170
Текущая дата: 15.11.2024