Прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 30 студзеня на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам падрабязна праінфармаваў пра вынікі свайго нядаўняга візіту ў Кітай.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, прэм`ер-міністр звярнуў увагу на тое, што Беларусь і КНР пераходзяць да прынцыпова новай якасці супрацоўніцтва, гэта значыць ад таварнага, крэдытнага ўзаемадзеяння да інвестыцыйнага. Паводле яго слоў, у якасці інвестараў на беларускім рынку ўжо плануе працаваць шэраг кампаній. "Для нас гэта вельмі важна, гэта дыверсіфікацыя нашых інвестыцый у асноўны капітал", — падкрэсліў прэм`ер-міністр.
Акрамя таго, кіраўніком Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам прынята рашэнне аб павышэнні статусу старшыні двухбаковай міжурадавай камісіі з кітайскага боку да ўзроўню намесніка прэм`ер-міністра. Старшыня КНР таксама прыняў рашэнне аказаць з боку Кітая як інвестара ўсялякую падтрымку ў рэалізацыі сумесных з беларускім бокам праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Лукашэнка "з задавальненнем успрыняў гэтыя падыходы", адзначае прэс-служба прэзідэнта.
На падставе дамоўленасці найбліжэйшым часам у Беларусь прыедзе дэлегацыя кітайскіх спецыялістаў. На перамовах будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца не толькі ўжо існых двухбаковых праектаў, але і макраўзроўню, у прыватнасці ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, садзейнічання інвестыцыям.
Кіраўнік дзяржавы таксама падрабязна праінфармаваны пра ход рэалізацыі праекта па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Найбліжэйшым часам плануецца правесці пасяджэнне назіральнага савета кампаніі-кіраўніка, каб вызначыцца з аб`ёмамі работ, звязанымі з унутранай і знешняй інфраструктурай. Работы па стварэнні знешняй інфраструктуры плануецца завяршыць ужо ў маі-чэрвені 2014 года, што, паводле слоў прэм`ер-міністра, дазволіць шэрагу кампаній, такіх як ZTE, Huawei, зарэгістравацца ў парку ў якасці рэзідэнтаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/291/24838
Текущая дата: 15.11.2024