Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі можа быць створаны беларуска-ізраільскі аграпрамысловы парк



Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, гэтае пытанне абмяркоўвалася 25 лютага на сустрэчы пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова са спікерам кнесета Юліем Эдэльштэйнам.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні лібералізацыі візавага рэжыму.

Бакі падкрэслілі важнасць актывізацыі міжпарламенцкіх кантактаў, у тым ліку па лініі профільных парламенцкіх камісій, адзначае прэс-служба МЗС.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/292/25196
Текущая дата: 26.12.2024