Упэўненасць у гэтым выказаў першы намеснік генеральнага дырэктара БКК Аляксандр Палякоў.
Як адзначыў Аляксандр Палякоў, цяпер можна з упэўненасцю гаварыць аб тым, што завяршаецца пераходны перыяд, які перажывала кампанія пасля разрыву адносін з "Уралкаліем". Тады з БКК пайшлі многія ключавыя трэйдары і давялося тэрмінова фарміраваць новую каманду, аднаўляць трэйдарскую сетку.
"Цяпер мы набіраем абароты. У кастрычніку БКК выканала запланаваныя аб`ёмы пастаўкі і рэалізавала больш як 400 тыс.т калійных угнаенняў, што перавышае аб`ёмы продажаў прадукцыі ААТ "Беларуськалій" у 2012 годзе, гэта значыць па аб`ёмах кастрычнік 2013 года лепшы, чым кастрычнік 2012-га, калі работа вялася разам з расійскімі партнёрамі", - паведаміў намеснік генеральнага дырэктара БКК Канстанцін Дзядук. Новым топ-менеджарам кампаніі ўдалося захаваць усю геаграфію паставак, хоць, па іх уласным прызнанні, "некаторыя рынкі для нас спрабавалі закрыць калі не назаўсёды, то надоўга". На гэты час БКК практычна аднавіла сваю долю на рынку, а ў наступным годзе разлічвае пашырыць спіс краін, куды пастаўляецца айчынны калій. Нядаўна былі адноўлены пастаўкі ў Індыю. Доля беларускіх калійных угнаенняў на рынку М`янмы ўзрасла ў некалькі разоў за апошнія месяцы. Ёсць планы ўвайсці ў тройку галоўных пастаўшчыкоў калію на бразільскі рынак.
"У кампаніі сфарміраваны новы кіраўніцкі падыход. Мы адышлі ад канцэнтрацыі інфармацыі ў руках у аднаго-двух трэйдараў, якія прымаюць рашэнне. Цяпер - камандны тып работы. Сітуацыяй па кожным рынку валодаюць некалькі чалавек, наладжана цеснае ўзаемадзеянне па продажах, лагістыцы, фрахце, фінансах. Працуе згуртаваная адзіная каманда. Мы дакладна разумеем, якім чынам паводзіць сябе на рынку, выбудоўваць продажы", - запэўнівае Аляксандр Палякоў. Унутраныя працэдуры БКК (бухгалтарскі ўлік, фінансы і да таго падобнага) сталі апошнім часам больш празрыстымі.
Што датычыцца магчымасці аднаўлення супрацоўніцтва БКК з "Уралкаліем", то наконт гэтага кіраўніцтва БКК выказваецца вельмі асцярожна і лічыць за лепшае ўстрымлівацца ад прагнозаў. "Для рынку наяўнасць дамоўленасці паміж беларускім і расійскім бокам - пазітыўна, гэтага нават чакаюць. Мы гатовы да гэтага, не закрыты", - сказаў Аляксандр Палякоў, адзначыўшы "пазітыўныя змяненні на расійскім рынку, звязаныя са зменай уласніка "Уралкалія". "Мы разлічваем, што "Уралкалій" зменіць свае адносіны да рынку, спажыўцоў, скарэкціруе сваю палітыку ў частцы цэнаўтварэння", - дадаў ён.
25 лістапада 2013, Мінск
Кацярына Нячаева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/293/24177
Текущая дата: 15.11.2024