22 студзеня ў час візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча бакі падпісалі адпаведнае пагадненне.
Паводле слоў прэм`ер-міністра, гэта будзе садзейнічаць стварэнню паўнацэннай дагаворнай базы для рэалізацыі сумесных праектаў.
Як адзначыў прэм`ер на сустрэчы з намеснікам сакратара правінцыяльнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая правінцыі Гуандун, губернатарам гэтай правінцыі Чжу Сяаданем, напярэдадні старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін прапанаваў яму схему рэалізацыі плана шырокамаштабнага супрацоўніцтва. "Неабходна сфарміраваць спіс праектаў і кампаній, якія будуць удзельнічаць у іх рэалізацыі, - растлумачыў прэм`ер-міністр. - Урады ж будуць ствараць умовы для таго, каб гэта было выгадна кампаніям".
"Думаю, з кампаніямі вашага горада, а таксама правінцыі Гуандун мы ўжо маглі б гаварыць аб некалькіх праектах, якія могуць быць рэалізаваны", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада. У прыватнасці, з кампаніяй ZTE сёння дасягнута дамоўленасць аб тым, што яна размесціць ў Мінску пэўныя вытворчасці.
Міхаіл Мясніковіч таксама агучыў шэраг прапаноў, якія, на яго погляд, з`яўляюцца вельмі перспектыўнымі. У тым ліку размова ідзе аб стварэнні беларуска-кітайскага венчурнага фонду. Таксама прэм`ер прапанаваў абмеркаваць пытанні функцыянавання сумеснага ўніверсітэта ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Гэтыя прапановы зацікавілі Чжу Сяаданя. Ён праінфармаваў, што ініцыятывы будуць прапрацаваны кітайскім бокам.
22 студзеня 2014, Шэньчжэнь
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/293/24736
Текущая дата: 26.12.2024