Як адзначаюць аналітыкі S&P, пагаршэнне знешнеэканамічных паказчыкаў краіны і ўзмацненне націску на валютны курс абумоўліваюць значную ўразлівасць знешнеэканамічнай пазіцыі Беларусі.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s (S&P) перагледзела прагноз па рэйтынгах Беларусі з пазітыўнага да стабільнага ў сувязі з пагаршэннем паказчыка знешняй ліквіднасці. Рэйтынгі пацверджаны на ўзроўні В-/В.
"Узровень рэйтынгаў Беларусі абмежаваны палітычнымі рызыкамі, значнымі патрэбамі ўрада ў фінансаванні, залежнасцю ад знешняга фінансавання, а таксама недастатковымі намаганнямі ўрада краіны па правядзенні неабходных структурных рэформ, накіраваных на павышэнне канкурэнтзадольнасці і паляпшэнне перспектыў росту беларускай эканомікі", — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.
"Вызначэнне стратэгіі і працэс прыняцця рашэнняў з`яўляюцца высокацэнтралізаванымі і сканцэнтраваны ў руках прэзідэнта і прэзідэнцкай адміністрацыі, што, на наш погляд, абумоўлівае высокія палітычныя рызыкі. Цэнтралізаваны працэс прыняцця рашэнняў і недастаткова дакладна працуючая сістэма стрымліванняў і процівагаў паміж інстытутамі аказваюць негатыўны ўплыў на эфектыўнасць палітыкі, якая праводзіцца, і ствараюць няпэўнасць. Грамадзяне практычна не ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны, працягваецца націск на апазіцыю, выбары, якія праводзяцца ў Беларусі, не адпавядаюць міжнародным стандартам правядзення свабодных і справядлівых выбараў. Амаль абсалютная залежнасць ад фінансавай і эканамічнай падтрымкі з боку Расіі таксама стварае рызыкі для Беларусі", — падкрэсліваюць эксперты Standard & Poor`s.
Яны звяртаюць увагу, што тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі застаюцца нізкімі: у першым паўгоддзі 2013 года рост склаў 1,4%. Павелічэнне аб`ёмаў спажывання і інвестыцый, якое стымулявалася ўрадам, аказалася недастатковым для нейтралізацыі негатыўнага ўплыву чыстага экспарту і скарачэння аб`ёму прамысловай вытворчасці. Акрамя таго, патэнцыял эканамічнага росту краіны зніжаецца ў сувязі з нізкай канкурэнтаздольнасцю беларускай эканомікі.
З пачатку 2013 года ўзмацніўся націск на паказчыкі знешняга фінансавання Беларусі, аб чым сведчыць рост дэфіцыту рахунку бягучых аперацый у першым паўгоддзі 2013 года і ўзмацненне націску на валютны курс. У першым паўгоддзі дэфіцыт рахунку бягучых аперацый склаў каля 8% ВУП (у гадавым выражэнні) у параўнанні з невялікім прафіцытам, што адзначаўся у першым паўгоддзі 2012 года.
Аналітыкі S&P таксама адзначаюць, што, акрамя крэдытавання ў рамках праграмы Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 1,2% ВУП, Беларусь не выкарыстоўвала новых крыніц знешняга фінансавання ў 2013 годзе, а паступленні ў форме прамых замежных інвестыцый былі невялікімі. Акрамя дэфіцыту рахунку бягучых аперацый, краіне неабходна пагасіць значны аб`ём доўгу ў 2013—2015 гадах, пры гэтым сукупны аб`ём абавязацельстваў з тэрмінамі пагашэння ў 2013—2014 гадах роўны 8% ВУП; больш за палову гэтай сумы складае доўг урада Беларусі МВФ. У канцы чэрвеня 2013 года доўг у замежнай валюце складаў 78% сукупнага дзяржаўнага доўгу.
Як тлумачаць эксперты Standard & Poor`s, прагноз "Стабільны" адлюстроўвае, з аднаго боку, палітычныя рызыкі Беларусі, высокі ўзровень знешняга доўгу і аслабленне паказчыкаў знешняй ліквіднасці, а з другога боку — адносна высокі для гэтага ўзроўню рэйтынгу паказчык ВУП на душу насельніцтва і наяўнасць моцнай вытворчай базы.
"Мы можам панізіць рэйтынгі, калі аднаўленне экспансіянісцкай палітыкі, напрыклад, перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе, зноў прывядзе да націску на валютны курс і росту інфляцыі. Іншымі падставамі для паніжэння рэйтынгаў могуць стаць значнае пагаршэнне паказчыкаў знешняй ліквіднасці або доступу да знешняга фінансавання. Пагаршэнне адносінаў з Расіяй таксама можа аказаць націск на рэйтынгі", — папярэджвае Standard & Poor`s.
У той жа час рэйтынгі могуць быць павышаны ў выпадку правядзення дзяржаўнай палітыкі, якая прывядзе да ўстойлівага павышэння канкурэнтаздольнасці, дыверсіфікацыі крыніц фінансавання і большай даступнасці замежнай валюты. "Мы можам павысіць рэйтынгі ў выпадку паляпшэння знешнеэканамічных паказчыкаў, аб чым будуць сведчыць скарачэнне патрэб у знешнім фінансаванні, зніжэнне ўзроўню знешняга доўгу і паляпшэнне балансу рахунку бягучых аперацый", — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/294/23877
Текущая дата: 15.11.2024