Аб гэтым у эфіры праграмы "Тыдзень" беларускага тэлеканала СТБ заявілі расійскія эксперты.
На працягу месяца-двух калійны канфлікт можа вырашыцца мірна ў інтарэсах Беларусі і Расіі, паколькі аб`яднанне намаганняў дзвюх краін у сферы гандлю ўгнаеннямі на сусветным рынку з`яўляецца стратэгічна выгадным.
"Адзінай мэтай рэальнай інтэграцыі і аб`яднання, стварэння сумеснага прадпрыемства з Беларуссю ў калійнай галіне з`яўляецца манапалізацыя рынку", - адзначыў фінансавы аналітык з Расіі Уладзіслаў Жукоўскі. Паводле яго ацэнкі, Расія і Беларусь матэрыяльна зацікаўлены ў тым, каб прадоўжыць працэс інтэграцыі і аднавіць "Беларускую калійную кампанію", прадоўжыць атрымліваць звышдаходы. "Таму ўсе ў гэтым зацікаўлены. Я лічу, што на працягу месяца, двух, трох мы ўбачым вырашэнне канфлікту ў інтарэсах і Беларусі і Расіі, але, хутчэй за ўсё, Сулеймана Керымава ва "Уралкаліі" мы больш з вамі не ўбачым", - адзначыў эксперт.
Дырэктар расійскага Інстытута палітычных даследаванняў Сяргей Маркаў лічыць, што дзве краіны павінны зрабіць правільныя высновы з таго, што здарылася: "Мы павінны навучыцца вырашаць гэтыя канфлікты. Мы павінны навучыцца, каб канфлікты заўсёды вырашаліся, заўсёды рухалі інтэграцыю наперад, і ўсім краінам паказаць, што ў рамках інтэграцыйных працэсаў значна лягчэй вырашаюцца такія праблемы". Эксперт таксама выказаў меркаванне, што змена ўласніка "Уралкалія" можа мець пазітыўныя вынікі і менавіта такое развіццё падзей адкрыла б магчымасці для вырашэння канфлікту.
Старшыня наглядальнага савета некамерцыйнай арганізацыі Інстытута дэмаграфіі, міграцыі і рэгіянальнага развіцця Юрый Крупноў лічыць, што трэба весці размову аб нацыяналізацыі расійскай кампаніі: "Адзіны спосаб, як ні дзіўна, для Расіі - гэта абмяркоўваць нацыяналізацыю "Уралкалія", так ці інакш, у той ці іншай форме, і далей выбудоўваць на самым высокім дзяржаўным узроўні новы праект калійнай манаполіі нашай Саюзнай дзяржавы".
Гэту ж думку падзяляе і першы віцэ-прэзідэнт расійскага Цэнтра мадэлявання стратэгічнага развіцця Рыгор Трафімчук: "Калі гэта прадпрыемства створана ўсім народам, яно павінна поўнасцю кантралявацца дзяржавай. Як мы ведаем, хутка збіраецца Савет дырэктараў, усе структуры "Уралкалія", якія будуць разглядаць сітуацыю, як планаваць далей работу гэтай даволі буйной, сур`ёзнай кампаніі. Але ў любым выпадку я перакананы, і сур`ёзныя расійскія эксперты таксама, у тым, што ўсё ў бліжэйшы час наладзіцца і сітуацыя ў выніку будзе выгадна Саюзнай дзяржаве".
Дырэктар расійскага Інстытута праблем глабалізацыі Міхаіл Дзялягін упэўнены, што пасля вырашэння пытання аб уласніку бакі выберуць ранейшы варыянт супрацоўніцтва: "Супрацоўніцтва ў той ці іншай форме, я лічу, прадоўжыцца. І паколькі самая мяккая з магчымых форм супрацоўніцтва - гэта мець агульнага трэйдара і ўзгадняць збытавую палітыку, я думаю, што новы ўласнік аб гэтым зноў пачне гаварыць. Пайшла падрыхтоўка да спакойнага ўрэгулявання канфлікту".
У эфіры праграмы "У цэнтры ўвагі" тэлеканала "Беларусь 1" міжнародныя эксперты адзначылі, што канфлікт паміж "Уралкаліем" і Беларуссю - гэта, перш за ўсё, канфлікт двух розных падыходаў да рэалізацыі эканамічнай палітыкі.
Характарызуючы дзеянні "Уралкалія", выканаўчы дырэктар украінскай групы кампаній "Карпаратыўная бяспека" Андрэй Сямідзідзько адзначыў, што гэта было фактычна выцягванне рэсурсаў з эканомікі праз вертыкальна інтэграваныя кампаніі, праз алігархічныя ланцужкі. "І зноў жа, гэты рэсурс не застаецца ў эканоміцы краіны, ён трапляе за мяжу, кладзецца на замежныя рахункі", - растлумачыў аналітык.
"Дзяржаўныя інтарэсы Расіі былі прынесены ў ахвяру інтарэсам толькі карпаратыўным, якія не маюць нічога агульнага са стратэгічным бачаннем адносін Расіі і яе бліжэйшых суседзяў", - лічыць дырэктар Інстытута нацыянальнай стратэгіі (Расіі) Станіслаў Бялкоўскі.
Паводле ацэнкі расійскага пісьменніка Міхаіла Велера, вынікамі розных падыходаў у калійнай сферы сталі і розныя вынікі дзейнасці калійных манапалістаў дзвюх краін. "У чым адрозненне рускага "Уралкалія" ад "Беларуськалія". "Беларуськалій" працуе на беларускі бюджэт. "Уралкалій" працуе на некалькі алігархаў. Для простага чалавека розніца заключаецца ў зарплаце, кватэры, пенсіі, медыцынскім забеспячэнні. Беларусь, выключна не багатая на якія б там ні было сыравіну і карысныя выкапні, сваім грамадзянам забяспечвае больш высокі жыццёвы ўзровень", - сказаў ён.
16 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/296/23404
Текущая дата: 15.11.2024