Белорусский портал в Казахстане

Венгерскі Эксімбанк гатовы падтрымліваць сумесныя з Беларуссю праекты



Гэта пацвердзіў дзяржаўны сакратар па міжнародных і знешнеэканамічных адносінах апарату прэм`ер-міністра Венгрыі Петэр Сіярта 7 кастрычніка ў Будапешце на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

Сустрэча сустаршынь беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву адбылася напярэдадні яе пленарнага пасяджэння. Алена Купчына і Петэр Сіярта абмеркавалі вынікі дасягнутых раней дамоўленасцей. У прыватнасці, размова ішла аб захадах, якія прымаюць абодва бакі па выніках візіту ў Мінск Петэра Сіярта летам гэтага года.

Прадметам разгляду стала таксама тэматыка маючага адбыцца пасяджэння міжурадавай камісіі.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні ўсебаковых кантактаў. Яны канстатавалі вялікую выгаду ад адкрыцця прамых авіязносін паміж Мінскам і Будапештам.

У ліку абмяркоўваемых былі і пытанні далейшага развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-венгерскага супрацоўніцтва. Алена Купчына і Петэр Сіярта гаварылі таксама аб рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі і Венгрыі з удзелам кампаній дзвюх краін. Дзяржсакратар падкрэсліў зацікаўленасць венгерскага боку ў больш актыўнай дзейнасці на беларускім рынку.

8 кастрычніка 2013, Будапешт
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/296/23744
Текущая дата: 26.12.2024