Аб гэтым заявіў 14 кастрычніка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт адзначыў, што на гэтай нарадзе трэба абмеркаваць гатоўнасць да правядзення важнейшых інтэграцыйных мерапрыемстваў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якія адбудуцца ў Мінску 24-25 кастрычніка.
У прыватнасці, у беларускай сталіцы пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Акрамя таго, на палях саміту СНД украінская дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам і прэм`ер-міністрам правядзе кансультацыі з адпаведнымі прадстаўнікамі самага высокага ўзроўню Адзінай эканамічнай прасторы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўным пытаннем маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета стане работа над Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе з пералікам абмежаванняў і выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю.
Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе Беларусь старшынствуе ў СНД. Раней усе знакавыя рашэнні Садружнасці прымаліся ў Мінску, да таго ж у беларускай сталіцы размешчана штаб-кватэра СНД. Беларусь вылучыла і рэалізуе шэраг канструктыўных ініцыятыў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, правядзенне пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД з`яўляецца ключавым момантам беларускага старшынства, і беларускі бок надае гэтай падзеі асаблівае значэнне.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе кіраўнікі дзяржаў СНД пацвердзілі ўдзел у мінскім саміце.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што праграма правядзення мерапрыемстваў сфарміравана, і папрасіў яе аператыўна накіраваць пасля зацвярджэння калегам у краіны Садружнасці, а таксама ў Выканаўчы камітэт СНД.
Месцам правядзення саміту стане Палац Незалежнасці. Паводле слоў Прэзідэнта, гэты выбар абумоўлены магчымасцю забяспечыць максімальна зручныя і камфортныя ўмовы для работы гасцям саміту. Цяпер на будаўнічай пляцоўцы Палаца Незалежнасці ідзе завяршальны этап. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, якая бягучая сітуацыя на гэтым аб`екце. "Усё трэба зрабіць для таго, каб нашы госці адчувалі сябе камфортна", - сказаў ён.
Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на тое, што ўсе арганізацыйныя пытанні правядзення пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД патрабуюць самага ўважлівага кантролю. Паводле яго слоў, важнае пытанне рассялення кіраўнікоў і членаў дэлегацый, прадстаўнікоў СМІ і экіпажаў самалётаў. "Дробязей тут быць не павінна. Усё павінна быць на самым высокім узроўні, каб людзі, пакідаючы Мінск, былі ў добрым настроі і павезлі самыя добрыя ўражанні аб нашай сталіцы, аб нашым народзе. Трэба прадумаць усё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, як ідзе работа па ўсіх напрамках, у тым ліку рэкламная дзейнасць, у сродках масавай інфармацыі, Інтэрнэце. Што датычыцца іміджавага забеспячэння, то Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта сфера адказнасці Мінскага гарвыканкама. "Я не патрабую, наадварот, катэгарычна супраць таго, каб мы бяздумна трацілі грошы, на кожны дом чаплялі плакаты, сцягі і г.д. Усё павінна быць стыльна, прыгожа, зручна і там, дзе патрэбна", - сказаў Прэзідэнт.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў аб узгадненні парадку дня маючых адбыцца інтэграцыйных мерапрыемстваў і фарміраванні пазіцыі Беларусі па плануемых для разгляду пытаннях. Іншыя ўдзельнікі нарады далажылі аб розных аспектах гатоўнасці сталіцы да маючых адбыцца мерапрыемстваў.
14 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/296/23803
Текущая дата: 26.12.2024