Аб гэтым паведаміў 14 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту.
Плануецца, што 24-25 кастрычніка ў беларускай сталіцы пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта асноўныя мерапрыемствы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што праграма правядзення мерапрыемстваў сфарміравана, і папрасіў яе аператыўна накіраваць пасля зацвярджэння калегам у краіны Садружнасці, а таксама ў Выканаўчы камітэт СНД.
Як паведамлялася раней, месцам правядзення саміту стане Палац Незалежнасці. Паводле слоў Прэзідэнта, гэты выбар абумоўлены магчымасцю забяспечыць максімальна зручныя і камфортныя ўмовы для работы гасцям саміту. Цяпер на будаўнічай пляцоўцы Палаца Незалежнасці ідзе завяршальны этап. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, якая канкрэтна сітуацыя на гэтым аб`екце. "Усё трэба зрабіць для таго, каб нашы госці адчувалі сябе камфортна", - сказаў ён.
Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на тое, што ўсе арганізацыйныя пытанні правядзення пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД патрабуюць самага пільнага кантролю. Паводле яго слоў, важна пытанне рассялення кіраўнікоў і членаў дэлегацый, прадстаўнікоў СМІ і экіпажаў самалётаў. "Дробязей тут быць не павінна. Усё павінна быць на самым высокім узроўні, каб людзі, пакідаючы нашу сталіцу, былі ў добрым настроі і павезлі з сабой самыя добрыя ўражанні аб нашай сталіцы, аб нашым народзе. Трэба прадумаць усё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб тым, як ідзе работа па ўсіх напрамках, у тым ліку рэкламная дзейнасць, у сродках масавай інфармацыі, Інтэрнэце. Што датычыцца іміджавага забеспячэння, то Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта сфера адказнасці Мінскага гарвыканкама. "Я не патрабую, і наадварот, катэгарычна супраць таго, каб мы бяздумна трацілі грошы, на кожны дом чаплялі плакаты, сцягі і г.д. Усё павінна быць стыльна, прыгожа, зручна і там, дзе патрэбна", - сказаў Прэзідэнт.
14 кастрычніка 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/296/23804
Текущая дата: 26.12.2024