У Ерэване 14—15 кастрычніка праходзіць першае пасяджэнне сумеснай беларуска-армянскай камісіі па пытаннях навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Беларускі бок на сустрэчы прадстаўляе першы намеснік старшыні ДКНТ Леанід Дзямідаў.
У парадку дня пасяджэння каля 10 пытанняў, у тым ліку: абмеркаванне прыярытэтных кірункаў армяна-беларускага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, разгляд парадку правядзення конкурсаў навуковых праграм у рамках двухбаковага навукова-тэхнічнага пагаднення паміж Беларуссю і Арменіяй і сумесных армяна-беларускіх навуковых мерапрыемстваў (арганізацыя канферэнцый, семінараў, выстаў, абмен вучонымі і г.д.), разгляд магчымасцяў правядзення сумесных конкурсаў міждзяржаўных мэтавых праграм, што ўяўляюць узаемную цікавасць, і інш.
Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння плануюць абмеркаваць перспектывы стварэння міжнароднага навуковага цэнтра па даследаванні водных экасістэм (Арменія — Беларусь — Расія).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/296/23817
Текущая дата: 26.12.2024