Белорусский портал в Казахстане

Мінэканомікі Беларусі, МВФ і Сусветны банк абмеркавалі структурныя рэформы беларускай эканомікі



Пра гэта паведамілі ў аддзеле грамадскіх сувязяў Мінэканомікі.

У Мінску 18 кастрычніка ў пашыраным складзе адбылося пасяджэнне групы дыялогу Міністэрства эканомікі Беларусі, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка па абмеркаванні структурных рэформ.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, першы намеснік кіраўніка апарата Савета міністраў Аляксандр Забароўскі, намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Голухаў, намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Дэвід Хофман, каардынатар праграм Сусветнага банка ў Беларусі Лаліта Мурці, начальнік упраўлення краін-суседзяў ЕС генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па эканоміцы і фінансах Геліадора Тэмпрана і іншыя.

Як зазначылі ў аддзеле грамадскіх сувязяў, "удзельнікі пасяджэння абмяркоўвалі бачанне і дзяліліся падыходамі па падрыхтоўцы і правядзенні структурных рэформ у Беларусі". У прыватнасці, беларускім бокам быў прэзентаваны план сумесных дзеянняў урада і Нацыянальнага банка па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны, прыняты пастановай Савета міністраў і Нацбанка № 895/15 ад 10 кастрычніка 2013 года. "Адбылося канцэптуальнае абмеркаванне асноўных дзеянняў па рэалізацыі гэтага плана ў 2013—2014 гадах", — падкрэслілі ў Мінэканомікі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/296/23880
Текущая дата: 26.12.2024