Белорусский портал в Казахстане

Інфляцыя ў Беларусі ў жніўні 2013 года склала 0,1 працэнта



Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Такім чынам, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем 2013 года склаў 100,1 працэнта, са снежнем 2012 года - 108,2 працэнта.

Цэны на харчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем знізіліся на 0,6 працэнта, у параўнанні са снежнем мінулага года яны павялічыліся на 6,9 працэнта. Цэны на нехарчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем сталі вышэйшыя на 0,6 працэнта, са снежнем 2012 года - на 3,5 працэнта.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў жніўні да ліпеня склаў 101,1 працэнта, да снежня - 119,2 працэнта.

У Беларусі ў 2013 годзе прагноз па інфляцыі ўстаноўлены на ўзроўні 12 працэнтаў. Па выніках мінулага года яна склала 21,8 працэнта. Інфляцыя ў студзені 2013 года склала 3 працэнты, у лютым - 1,2 працэнта, у сакавіку - 1,1 працэнта, у красавіку - 0,5 працэнта, у маі - 0,7 працэнта, у чэрвені - 0,3 працэнта, у ліпені - 1 працэнт.

9 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/297/23249
Текущая дата: 15.11.2024