Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву адбудзецца 26-28 жніўня



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дзясятае пасяджэнне міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву адбудзецца 26-28 жніўня ў Ерэване.

Беларускую частку камісіі ўзначальвае міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, армянскую - міністр эканомікі Ваграм Аванесян. У беларускую дэлегацыю ўваходзяць прадстаўнікі Мінлясгаса, МЗС, Мінсельгасхарча, Мінэнерга, Мінфіна.

Бакі разгледзяць пытанні паставак у Арменію беларускай сельскагаспадарчай і вялікагрузнай тэхнікі, развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці і сельскай гаспадаркі, пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, дагаворна-прававой базы, пытанні актывізацыі ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.

У час знаходжання ў Ерэване члены беларускай дэлегацыі правядуць рабочыя сустрэчы ў міністэрствах эканомікі, энергетыкі, сельскай гаспадаркі, на профільных прадпрыемствах.

23 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/298/22884
Текущая дата: 15.11.2024