Белорусский портал в Казахстане

Беларускія НПЗ знізілі загрузку да мінімуму, ідзе падрыхтоўка кантрактаў на пастаўку нафты



Аб гэтым паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму, цяпер ідзе работа над заключэннем студзеньскіх кантрактаў на пастаўку нафты.

"Для недапушчэння спынення і замарозкі вытворчых магутнасцей айчынных НПЗ мы вымушаны былі знізіць загрузку НПЗ да ўзроўню тэхналагічнага мінімуму", - заявілі ў "Белнафтахіме".

У канцэрне пацвердзілі, што пастаўкі нафты з Расіі спынены. "Цяпер ідзе актыўная работа над заключэннем студзеньскіх кантрактаў", - сказалі ў "Белнафтахіме".

Там удакладнілі, што размова ідзе пра пастаўкі нафты з РФ і альтэрнатыўных крыніц.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 снежня правёў нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу на тэму паставак і перапрацоўкі нафты.

Кіраўнік дзяржавы тады даручыў у бліжэйшыя гадзіны завяршыць перагаворы суб`ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну ў мэтах забеспячэння бесперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў.

Таксама кіраўніком дзяржавы 31 снежня дадзена даручэнне забяспечыць ужо ў бліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе пра пастаўкі чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода "Дружба".

3 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/3/51147
Текущая дата: 08.05.2024