Белорусский портал в Казахстане

Першы цягнік з амерыканскай нафтай адправіўся з Клайпеды ў Беларусь



Гэтую інфармацыю пацвердзіла кампанія перавозкі грузаў LG Cargo, якая з’яўляецца даччыным прадпрыемствам літоўскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі Lietuvos geležinkeliai.

Дастаўка амерыканскай нафты пачалася з ночы аўторка з Клайпеды ў Беларусь, усю сыравіну плануецца паставіць у рэспубліку на працягу паўтары тыдняў.

«Першы састаў з нафтай адправіўся з Клайпеды гэтай ноччу, ў 1 гадзіну 5 хвілін. Увесь аб’ём мы плануем даставіць у Беларусь за 10 дзён, у цэлым будзе сфармавана 22-23 цягнікі. Кожныя суткі будуць адпраўляць па 120 цыстэрнаў, ці прыблізна па 7 тыс. тон нафты», — патлумачыў прадстаўнік Літоўскіх чыгунак Марцінас Бурба.

Сыравіна прызначаецца для ААТ «Нафтан».

Звязда, 9 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/3/54021
Текущая дата: 04.05.2024