Такім меркаваннем падзяліліся наведвальнікі экспазіцыі ў Магілёве.
Выстава выклікала вялікі ажыятаж сярод жыхароў рэгіёна і сабрала на адной пляцоўцы некалькі тысяч чалавек. Толькі ў першы дзень яе правядзення паглядзець на прадстаўленыя тут экспанаты прыйшлі каля 6,2 тыс. наведвальнікаў. Яны ўбачылі перадавыя распрацоўкі і дасягненні навукі, імпартазамяшчальную прадукцыю, маладзёжныя ініцыятывы. Для зручнасці экспазіцыйныя пляцоўкі падзяліліся на некалькі тэматычных блокаў: IT-сфера і робататэхніка, мікраэлектроніка і прыборабудаванне, беспілотныя лятальныя апараты, біятэхналогіі і біяматэрыялы, ахова здароўя і медыцына.
Велізарная колькасць наведвальнікаў традыцыйна сабралася каля стэнда з мадэллю айчыннага электрамабіля.
«Да сённяшняга дня я не бачыў такіх цікавых узораў нашай беларускай вытворчасці, — дзеліцца жыхар Магілёва Аляксандр Шураеў. — Хачу адзначыць, што ўсе распрацоўкі вельмі цікавыя, спыняюся каля кожнага стэнда. Тым больш можна пагаварыць з кансультантамі і даведацца шмат новага. Напрыклад, па электрамабілі цікавіла яго магутнасць, ступень бяспекі, бо кузаў увесь пластыкавы. Асобную ўвагу прыцягнулі нашы беспілотнікі і іншыя лятаючыя апараты. Выдатная выстава, у гэтым няма сумневу. А яшчэ яна вельмі пазнавальная, не аб усім гэтым можна даведацца па тэлевізары. А тут да ўсяго можна дакрануцца рукамі, пратэставаць, задаць пытанні вытворцам і распрацоўнікам».

Звязда, 26 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/30/68535
Текущая дата: 16.11.2024