Белорусский портал в Казахстане

Амаль 30% у агульным аб’ёме экспарту Віцебскай вобласці ў Расію складаюць высокатэхналагічныя тавары



Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны.

Віцебская вобласць летась атрымала рэкордны з 2012 года паказчык экспарту ў Расію, адзначыў ён. «Немалаважны факт: амаль 30% у агульным аб’ёме паставак складаюць высокатэхналагічныя тавары. Гэта сведчыць аб запатрабаванасці нашых вырабаў і дазваляе паспяхова замяшчаць рынкі недружалюбных краін, якія выпалі. Прадукцыя нашай вобласці прасоўваецца ўглыб Расіі, напрыклад, на Сахалін, у Якуцію. Мы пашыраем прысутнасць у Прыморскім краі, Чачні і Інгушэціі. Асвойваем Расійскі поўдзень, і гэта досыць цікавы для нас рэгіён з унікальнымі прыроднымі багаццямі і вытворчасцямі», — растлумачыў першы намеснік старшыні камітэта.

Дэлегацыя Віцебскай вобласці ўжо ў красавіку плануе наведаць Смаленск і актуалізаваць дакументы па супрацоўніцтве. У канцы ліпеня ў Віцебску пройдуць Дні Пскоўскай вобласці, свята стане мерапрыемствам у адказ таму, якое адбылося ў Пскове ў мінулым годзе. Яшчэ адзін вялікі праект, у якім удзельнічае Віцебская вобласць, — X Форум рэгіёнаў ва Уфе. Таксама прапрацоўваецца падпісанне шэрагу дакументаў, у тым ліку дарожных карт па супрацоўніцтве з Рэспублікай Башкартастан і Кастрамской вобласцю. Патэнцыял Віцебскай вобласці таксама плануюць прадставіць на Міжнароднай прамысловай выставе «Інапрам» у ліпені ў Екацярынбургу.

Як адзначаюць у камітэце эканомікі, паралельна прапрацоўваюцца пытанні супрацоўніцтва Адразу па ўсіх напрамках. Напрыклад, у канцы сакавіка Аршанскі льнокамбінат наведала дэлегацыя Курскай вобласці. «Аршанскае прадпрыемства і „Саюзтэкстыль-АРТ“ ствараюць сумесную вытворчасць нятканых матэрыялаў (спайнлейс — аснова для выпуску падгузнікаў, гігіенічных вырабаў, сродкаў індывідуальнай абароны). Курск зацікаўлены і ў супрацоўніцтве па біятэхналогіях з „Белвітуніфармам“, у дарожным будаўніцтве, ЖКГ і водазабеспячэнні», — сказаў Канстанцін Чорны.

Паводле яго слоў, сёння Віцебская і Пскоўская вобласці вядуць распрацоўку пілотных праектаў Саюзнай дзяржавы. Сярод іх — разлічаны на 2024-2026 гг. праект па развіцці адзінай сістэмы прафесійнай аграрнай адукацыі на аснове ўдасканалення вучэбнай інфраструктуры і сучасных тэхналогій навучання, а таксама па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны прыгранічных малых паселішчаў і тэрыторый беларускага і расійскага рэгіёнаў.

Акрамя таго, дэлегацыя з Віцебска плануе ў красавіку адправіцца з візітам у Саратаўскую вобласць. Там абмяркуюць пашырэнне партнёрскіх сувязяў у эканоміцы, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, адукацыі, спорце, турызме і аздараўленні. У рамках візіту пройдзе пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з Саратаўскай вобласцю.

Тэму паглыблення прамысловай кааперацыі днямі абмяркоўвалі на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы ў Маскве. Фокус увагі быў накіраваны на выкананне асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і зацверджаных раней 28 саюзных праграм.

Звязда, 10 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/30/69006
Текущая дата: 26.12.2024