Белорусский портал в Казахстане

Пасля ўводу ў эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі ўмовы ўзаемнага гандлю энергіяй паміж Беларуссю і Літвой стануць больш выгаднымі



Такое меркаванне ў інтэрв`ю літоўскім журналістам 17 жніўня ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) перад пачаткам абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) Беларускай АЭС выказаў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

"Мы і сёння цесна працуем з літоўскімі энергетыкамі, пастаўляем адзін аднаму электраэнергію, — сказаў чыноўнік. — У выпадку аварыйнай сітуацыі па дагаворы аб узаемадапамозе мы ажыццяўляем пастаўкі электраэнергіі ў Літву, праўда, у невялікіх аб`ёмах. З уводам жа атамнай электрастанцыі электраэнергія Рэспублікі Беларусь стане больш таннай. Перш за ўсё, станцыя разлічана на беларускага спажыўца, але яна будзе працаваць у агульнай энергасістэме, таму ўмовы ўзаемнага гандлю паміж нашымі краінамі будуць больш выгаднымі".

БелаПАН, 19 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/300/23321
Текущая дата: 27.12.2024