Такое меркаванне выказаў 14 жніўня губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра на сустрэчы з украінскімі журналістамі ў аблвыканкаме.
На сустрэчы ўзнімаліся пытанні развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёна, вытворчай сферы, узаемаадносін улады са сродкамі масавай інфармацыі, працаўладкавання выпускнікоў.
Губернатар паведаміў, што Гродзенская вобласць утрымлівае паказчык беспрацоўя 0,6 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Разам з тым у рэгіёне ёсць звычайныя для многіх краін праблемы замацавання выпускнікоў у вёсцы і іншыя. Ажыццяўляюцца рэарганізацыі на прадпрыемствах, у тым ліку працэдуры банкруцтва, зліцця. Гэта нармальныя тэндэнцыі ў канкурэнтным асяроддзі, лічыць губернатар. Задача ж улады - гарантаваць тое, што чалавек можа знайсці сабе работу, што ёсць рабочае месца. Гэта таксама забяспечваецца - ствараюцца новыя арганізацыі, больш актыўна адкрывае новыя рабочыя месцы прыватны бізнес.
Шэраг пытанняў украінскіх журналістаў датычыўся сельскай гаспадаркі. Напрыклад, гасцей цікавіла, як некаторым раёнам Гродзеншчыны ўдаецца паказваць такую ж высокую ўраджайнасць, як урадлівым землям Херсонскай вобласці.
Паводле слоў Сямёна Шапіры, вядучыя раёны маюць сёння сярэднюю ўраджайнасць збожжавых да 60 ц/га. Па вобласці ж яна складае каля 41 ц/га, што гродзенскія аграрыі лічаць недастатковым вынікам (у мінулым годзе на гэты перыяд яна была 48 ц/га). Як падкрэсліў губернатар, абапіраючыся на выкарыстанне перадавых тэхналогій, працавітасць і вопыт людзей, Гродзенская вобласць штогод знаходзіцца ў лідарах па ўраджайнасці.
У гэтым годзе карэктывы ва ўраджай унесла надвор`е. Аднак, лічыць губернатар, у далейшым неабходна рабіць стаўку на выкарыстанне больш высокапрадукцыйнай тэхнікі, што скароціць тэрміны ўборкі і здыме частку нагрузкі з працаўнікоў вёскі. Таксама ў наступным годзе ў вобласці плануюць яшчэ на 10 тыс.га павялічыць пасевы кукурузы, якая дае больш высокую ўраджайнасць, і атрымліваць яе каля 500 тыс.т (культуру пачалі актыўна сеяць у рэгіёне толькі некалькі гадоў таму). На думку Сямёна Шапіры, у рэгіёне яшчэ шмат зямлі, якую трэба ўводзіць у абарот для павелічэння ворнай зямлі. Штогод Гроднамеліявадгас падрыхтоўвае для гэтых мэт 15-20 тыс.га.
Прэс-тур украінскіх журналістаў па Гродзенскай вобласці праходзіў з 12 па 14 жніўня. У паездцы прымалі удзел каля 20 прадстаўнікоў Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны. Госці азнаёміліся з работай сацыяльных, культурных і вытворчых аб`ектаў рэгіёна, гісторыка-культурнымі славутасцямі і турыстычным патэнцыялам рэгіёну. Прэс-тур арганізаваны ў рамках супрацоўніцтва ГА "Беларускі саюз журналістаў" і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.
БЕЛТА, 14 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/301/22736
Текущая дата: 27.12.2024