Белорусский портал в Казахстане

На беларуска-германскіх кансультацыях у Берліне абмяркоўваліся магчымасці актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва і развіцця дыялогу Беларусі з ЕС



Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Стан і магчымасці актывізацыі беларуска-германскага супрацоўніцтва і перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь — ЕС абмяркоўваліся ў Берліне 13 жніўня ў ходзе кансультацый паміж кіраўнікамі аналітычных падраздзяленняў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Германіі.

Беларускі бок на кансультацыях прадстаўляў начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу Уладзімір Скварцоў, германскі — кіраўнік штаба палітычнага планавання Томас Багер.

Бакі ўмовіліся прадоўжыць рабочае ўзаемадзеянне.

Адбыліся таксама сустрэчы Скварцова з упаўнаважанай па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі МЗС ФРГ Анцье Леендэртсе, дырэктарам Цэнтра імя Б.Байца Германскага таварыства знешняй палітыкі (DGAP) Эвальдам Бёльке, прадстаўнікамі палітычных і экспертных колаў Германіі.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/301/22743
Текущая дата: 27.12.2024