Белорусский портал в Казахстане

ЗВР Беларусі ў сакавіку ўзраслі больш як на 136 млн. долараў за кошт куплі Нацбанкам валюты на біржы



Паводле вынікаў сакавіка золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні МВФ павялічыліся на 136,2 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 красавіка 2013 года склалі 8 млрд. 148,7 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Варта зазначыць, што да сакавіка на працягу трох месяцаў аб`ём ЗВР скарачаўся.

Як растлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, росту золатавалютных рэзерваў у сакавіку ў асноўным садзейнічала станоўчае сальда куплі-продажу Нацбанкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Пры гэтым Нацбанкам і ўрадам былі выкананы ў поўным аб`ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

У нацыянальным вызначэнні ўзровень золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 38,1 млн. долараў ЗША і на 1 красавіка 2013 года склаў 9 млрд. 220,3 млн. долараў ЗША.

Ад нацыянальнай методыкі вызначэння рэзерваў методыка вылічэння МВФ адрозніваецца тым, што пры падліку ЗВР улічваюцца толькі манетарнае золата і валютныя рэзервы ў свабодна канверсаваных валютах замежных дзяржаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/302/20417
Текущая дата: 27.05.2024