Белорусский портал в Казахстане

Еўрапейская эканамічная камісія ААН адыгрывае ключавую ролю ў аптымізацыі міжрэгіянальнага гандлю як важнага фактару заахвочвання ўстойлівага развіцця



Гэта адзначыў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю на 65-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб`яднаных Нацый (ЕЭК ААН), паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Сесія ў Жэневе праходзіць 9-11 красавіка. У рамках сегмента высокага ўзроўню адбылося выступленне кіраўніка беларускай дэлегацыі па пункту парадку дня "Будучае ўстойлівасці: ад пераходу да пераўтварэнняў". Міхаіл Хвастоў выказаў бачанне Беларуссю скразных напрамкаў удзелу ЕЭК ААН у рэалізацыі рашэнняў Канферэнцыі ААН "Рыа+20", у першую чаргу шляхам садзейнічання перадачы і ўкараненню перадавых тэхналогій, а таксама заахвочвання інвестыцый ў адпаведныя сектары эканомікі.

Адбылося выступленне начальніка ўпраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця МЗС Беларусі Юрыя Ярашэвіча на тэму "Кіраванне ўстойлівым развіццём: рэгіянальныя вынікі і перспектывы з пункту гледжання інстуцыянальных рамак пасля "Рыа+20". Была падкрэслена неабходнасць захавання важнай ролі рэгіянальных камісій у рэалізацыі рашэнняў Канферэнцыі ААН "Рыа+20", распрацоўцы мэт устойлівага развіцця і стварэння эфектыўных інструментаў іх дасягнення. Адзначана значная роля, якую ўжо адыгрывае ЕЭК у гэтай сферы шляхам заахвочвання інавацый, павышэння энергаэфектыўнасці, укаранення найлепшых практык у жыллёвым сектары.

10 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/302/20470
Текущая дата: 19.05.2024