"Сітуацыю, якая склалася ў суседняй краіне, мы ацэньваем як пагражальную і практычна некіраваную", — заявіў Мілюс 2 ліпеня журналістам у Вільнюсе.
Кіраўнік літоўскай ветэрынарнай службы нагадаў, што першы ачаг інфекцыі быў выяўлены на мінулым тыдні ў Гродзенскай вобласці за 30 км ад мяжы з Літвой, новы — зафіксаваны ў Віцебскай вобласці на мяжы з Латвіяй. "Паміж двума ачагамі значная адлегласць, а гэта можа азначаць, што эпідэмія распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі", — выказаў меркаванне Мілюс.
Літва, паводле яго слоў, зрабіла ўсё неабходнае для прадухілення пранікнення інфекцыі, а таксама праінфармавала пра пагрозу Еўракамісію. "У Бруселі гэтым вельмі ўстрывожаныя. Калі ў Літве ці ў Латвіі выявіцца хоць бы адзін ачаг інфекцыі, гэта прывядзе да спынення экспарту з усяго Еўрасаюза", — папярэдзіў Мілюс.
Тым часам у Маскве намеснік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў заявіў сёння, што афрыканская чума свіней распаўсюдзілася амаль па ўсёй еўрапейскай тэрыторыі Расіі. У некаторых рэгіёнах ёсць пагроза закрыцця галіны свінагадоўлі.
"Афрыканскай чуме свіней мы прайгралі фактычна ўсю еўрапейскую частку Расіі. Уся еўрапейская частка або ўжо заражана, або пад пагрозай заражэння. І пакуль у федэральных і рэгіянальных улад не памяняецца стаўленне да гэтай праблемы, нічога не зменіцца", — цытуе Уласава ІТАР-ТАСС.
Ён таксама ўдакладніў, што найбольш складаная сітуацыя ў Цвярской і суседніх з ёю абласцях, а таксама ў Варонежскай вобласці, якая з`яўляецца эпіцэнтрам успышкі. "Прамы ўрон для свінагадоўлі вылічваецца мільярдамі рублёў, непрамы — ужо дзясяткамі мільярдаў", — дадаў ён.
АЧС для чалавека не небяспечная, аднак у свіней яна не лечыцца і выклікае 100-працэнтную смяротнасць. Адзіным спосабам ліквідацыі захворвання з`яўляецца знішчэнне пагалоўя свіней.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/302/21912
Текущая дата: 15.11.2024