РУП "Белмытнясэрвіс" зацверджана аператарам па вяртанні ПДК паводле сістэмы tax free. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 589 ад 5 ліпеня 2013 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Зацвердзіць названую арганізацыю, якая мае права на вяртанне падатку на дададзены кошт фізічным асобам, што не маюць пастаяннага месца жыхарства ў дзяржаве — члене Мытнага саюза", — гаворыцца ў пастанове.
Як раней паведамлялася, 1 студзеня 2013 года ў Беларусі пачала дзейнічаць сістэма tax free. Гэта азначае, што замежныя грамадзяне, якія наведалі рэспубліку, могуць атрымаць суму ПДК паводле сістэмы tax free у пунктах пропуску, дзе знаходзяцца структурныя падраздзяленні банкаў. Мінімальны кошт пакупак пры вяртанні ПДК — 800 тысяч рублёў, прычым тавар павінен быць набыты ў адным магазіне на працягу аднаго працоўнага дня.
Суму падатку вяртаць не будуць у тых выпадках, калі тавар у Беларусі вызвалены ад ПДК ці адносна яго прымяняецца паніжаная стаўка. Гэта, напрыклад, тычыцца харчовых тавараў, якія ў Беларусі абкладаюцца паніжанай стаўкай. Акрамя таго, не падлягае вяртанню ПДК на падакцызныя тавары (алкаголь, тытунь).
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белмытнясэрвіс" заснавана ў 1999 годзе. Заснавальнікам з`яўляецца Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. У склад прадпрыемства ўваходзяць шэсць рэгіянальных філіялаў, філіялы "Белмытняканвой" і "Белмытнявыд". РУП "Белмытнясэрвіс" з`яўляецца найбуйнейшым аператарам на рынку лагістычных паслуг Беларусі. Спецыялісты прадпрыемства працуюць ва ўсіх аўтадарожных пагранічных пунктах пропуску, у 36 унутраных пунктах мытнага афармлення больш як у 30 населеных пунктах Беларусі. Прадпрыемствам эксплуатуюцца 14 мытных тэрміналаў (Брэст, Гомель, Магілёў, Орша, Віцебск, Верхнядзвінск, Браслаў, Воранава, Мінск, Бабруйск, Маладзечна, Паставы), у тым ліку два транспартна-лагістычныя цэнтры "Брэст-Белмытнясэрвіс" і "Мінск-Белмытнясэрвіс".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/302/22101
Текущая дата: 15.11.2024