Пра гэта на прэс-канферэнцыі 8 жніўня заявіў намеснік міністра Аляксандр Ярашэнка.
"Цяпер адно з самых складаных пытанняў звязанае са знешнім гандлем. Асноўная праблема — не гэтулькі зніжэнне экспарту (75,8% да ўзроўню мінулага года), колькі перавышэнне тэмпаў росту імпарту тавараў над экспартам амаль на 15%. Над гэтай праблемай трэба працаваць", — сказаў Аляксандр Ярашэнка.
Але разам з тым, як адзначыў Ярашэнка, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі мае станоўчае значэнне і па выніках пяці месяцаў склала 303,9 млн. долараў, ці 1,2% ВУП, пры адмоўным сальда па таварных групах 930,9 млн. долараў і станоўчым сальда па паслугах у 1,2 млрд. долараў.
Ён таксама паведаміў, што чысты прыток валюты ў краіну склаў з пачатку года 450 млн. долараў ЗША.
Як адзначаюць эксперты Міністэрства эканомікі, "гандаль таварамі дэманструе паслабленне пазіцый Беларусі на знешніх рынках у параўнанні з папярэднім годам". У студзені—чэрвені дэфіцыт знешняга гандлю таварамі склаў 1 млрд. 682,3 млн. долараў, у той час як годам раней назіраўся прафіцыт у 1 млрд. 921 млн. долараў. Скарачэнне экспарту адзначаецца па ўсіх групах тавараў за выключэннем спажывецкіх харчовых тавараў.
Сярод асноўных прычын зніжэння экспарту — зніжэнне паставак нафтапрадуктаў (на 30,1% у вартасным выражэнні пры фізічным скарачэнні на 21%), скарачэнне фізічных аб`ёмаў экспарту грузавых аўтамабіляў (на 41%), седлавых цягачоў (на 38,7%), сельскагаспадарчай тэхнікі (на 13,8%), трактароў (на 24,3%).
Марына Носава, БелаПАН
8 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/302/22574
Текущая дата: 27.12.2024