Такую думку выказаў 7 чэрвеня журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
"Эканамічную прывабнасць (праект "Усходняе партнёрства". - Заўвага БЕЛТА) мае невялікую... Я яго расцэньваю як заманьванне, таму што няма рэальных эканамічных рэчаў", - адзначыў пасол. Ён нагадаў, што фінансавы бок праекта складае каля 600 млн. еўра. Праект еўразійскай эканамічнай інтэграцыі бачыцца на гэтым фоне больш выгадна, паколькі ён прадугледжвае лічбы зусім іншага парадку, лічыць пасол. Аляксандр Сурыкаў нагадаў, што эканамічная інтэграцыя "тройкі" - гэта ўнутрырасійскія цэны на энерганосьбіты для ўсіх удзельнікаў. Ёсць таксама выгада па транспартных і іншых тарыфах.
Паводле слоў расійскага пасла некаторыя недальнабачныя палітыкі хацелі выкарыстаць "Усходняе партнёрства" ў якасці інструмента ўздзеяння на Расію. Дыпламат нагадаў, што праз Беларусь і Расію ідзе каласальны паток транзіту, таму ЕС і расійскі бок усё роўна будуць збліжацца і супрацоўнічаць.
7 чэрвеня 2013, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/304/21548
Текущая дата: 15.11.2024