На нарадзе 11 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада аб`ектыўна прааналізаваць праблемы развіцця прамысловага комплексу і экспарту беларускай прадукцыі.
Размова ідзе найперш пра фактары, што стрымліваюць якасны эканамічны рост гэтага сектара эканомікі, зазначыў ён. "Мы сёння павінны знайсці ісціну. Факт ёсць факт — рост складскіх запасаў у наяўнасці", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Уступленне Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю не можа быць апраўданнем для зніжэння беларускага экспарту, мяркуе Лукашэнка: "Спадзявацца на тое, што Расія, наш асноўны партнёр, уступіла ў СГА або што Еўропа і тая ж Расія ахоплены крызісам, не трэба. Мы пра гэта ведалі даўно, гэта ўсё старое як свет. А спасылацца на тое, што мы не можам канкураваць у Расіі з таварамі ўсяго свету, — гэта проста смешна".
"Еўрасаюз сёння займае тую ж удзельную вагу па экспарце, што і Расія. Але што, ЕС учора ўступіў у СГА? Мы туды прадавалі прадукцыі, канкурыруючы, столькі ж, колькі прадавалі ў Расію. Вось і ўсе вашы фактары і спасылкі на СГА расійскую", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Гонім аб`ёмы, павялічваем тым самым склады. Гэта факт", — канстатаваў Лукашэнка.
Ён запатрабаваў паведаміць яму пра тое, што адбываецца на фінансавым рынку ў сувязі з неспрыяльнай атмасферай у эканоміцы. "І як вынік, барані вас бог ад сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах", — папярэдзіў беларускі кіраўнік.
БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/304/21556
Текущая дата: 15.11.2024