Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.
Абслугоўванне валавога знешняга доўгу ў студзені—сакавіку 2013 года каштавала Беларусі 1 млрд. 635 млн. долараў, што склала 11,5% ВУП або 14,9% экспарту тавараў і паслуг. Выплаты па асноўным доўгу склалі 1 млрд. 301,2 млн. долараў, плацяжы па працэнтах — 333,8 млн. долараў.
На абслугоўванне знешняга дзярждоўгу патрачана 491,8 млн. долараў. З гэтай сумы 334,9 млн. долараў пайшло на пагашэнне асноўнага доўгу, 156,9 млн. — на выплаты працэнтаў.
У цэлым, паводле звестак Нацбанка, валавы знешні доўг краіны вырас на 0,8% з пачатку года — з 34 млрд. 183,7 млн. долараў на 1 студзеня да 34 млрд. 466 млн. долараў на 1 красавіка. Адносна ВУП наяўная сума доўгу склала 53,4%.
Пры гэтым знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання на 1 красавіка 2013 года склаў 12 млрд. 717 млн. долараў (19,7% да ВУП), павялічыўшыся на 1,2% за першы квартал. Доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, наадварот, знізіўся з 438,9 млн. долараў з пачатку года да 227,2 млн. долараў, ці на 48,2%.
Знешні доўг беларускіх банкаў у першым квартале 2013 года вырас на 176,5 млн. долараў, або на 2,8%, да 6 млрд. 383,4 млн. на пачатак красавіка.
Валавы знешні доўг іншых сектараў з пачатку года павялічыўся на 0,5% і склаў 13 млрд. 903,8 млн. долараў на 1 красавіка 2013 года.
У разліку на душу насельніцтва знешні доўг вырас на 30,6 долара з пачатку года і склаў 3.643 долары.
Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.
Валавы знешні доўг уключае доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/304/21620
Текущая дата: 15.11.2024