Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага прадпрыемства.
У 2013 годзе ААТ "БелАЗ" працягнула пастаўкі тэхнікі ў Венесуэлу. Партыя з пяці кар`ерных самазвалаў "БелАЗ-75570" грузападымальнасцю 90 тон накіраваная на адрас венесуэльскай кампаніі CVG BAUXILUM C.A.
Тэхніка Беларускага аўтамабільнага завода будзе працаваць у кар`еры Лос Піхігуаас на здабычы баксітаў. Кар`ер плошчай 16 кв. км выкарыстоўваецца на працягу 19 гадоў, за гэты час распрацавана больш як 95 млн. тон руды з 161 млн. тон разведаных. Штогадовы аб`ём здабычы баксітаў складае каля 6 млн. тон за год. Дзякуючы новай тэхніцы "БелАЗ" кар`ер зможа павялічыць прадукцыйнасць.
Першая пастаўка кар`ерных самазвалаў беларускай вытворчасці ў Венесуэлу адбылася ў 2007 годзе. З таго часу ў гэту краіну пастаўлена ўжо больш як 130 адзінак кар`ернай і спецыяльнай тэхнікі "БелАЗ" і "МоАЗ", у тым ліку самазвалы грузападымальнасцю ад 30 да 200 тон.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/307/21336
Текущая дата: 28.12.2024