Пра гэта Прэзідэнт заявіў 30 красавіка на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
"Калі б у мяне была магчымасць пачаць будаваць зараз другую атамную станцыю, я б абавязкова пачаў яе будаваць. Але пакуль няма ні падрадчыка, ні грошай, ні той краіны, якая б выдзеліла крэдыт для будаўніцтва. А пляцоўка, увогуле, у нас ёсць", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
"Вы нікога не слухайце: што, вось, Чарнобыль, нам гэта станцыя не патрэба і гэтак далей. Гэта ўсё праплачана. Наша станцыя і расійская ў Калінінградзе — гэта костка ў горле Еўрасаюзу і дзяржавам Балтыі, — мяркуе Лукашэнка. — Яны ўжо спазніліся, у іх не атрымліваецца пабудаваць сваю станцыю, яны будуць нам ужо не канкурэнты і ім давядзецца купляць нашу і расійскую электраэнергію".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ідзе канкурэнтная барацьба. "І яны нашу пятую калону мабілізавалі на тое, каб змагацца супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі", — сказаў Лукашэнка.
На гэта, заўважыў кіраўнік дзяржавы, у яго адзін адказ: "Мы акружаныя ланцугом атамных электрастанцый. Калі зыходзіць з пытанняў бяспекі, то Чарнобыльская АЭС не на нашай жа была тэрыторыі, а хто зазнаў гора больш за ўсіх? Мы. Мы ўжо жывём у гэтай небяспечнай зоне. Дык што будзе лепш: калі вакол нас будуць будаваць станцыі, а мы будзем глядзець на чужыя, ці мы сваю пабудуем?".
Лукашэнка таксама заўважыў, што ў Еўропе працягваецца будаўніцтва атамных электрастанцый. "Але яны не хочуць, каб мы пабудавалі сучасную АЭС і былі іх канкурэнтамі. Больш за тое, яны ж губляюць рынкі збыту сваёй прадукцыі. А калі таннейшая энергія, то ў нас будуць і таннейшыя тавары. Ідзе канкурэнтная барацьба", — падкрэсліў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, сёння пераважная частка насельніцтва падтрымлівае рашэнне аб будаўніцтве АЭС. "Хутка вы пераканаецеся, што мною было прынята правільнае рашэнне", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Уласная АЭС, зазначыў Лукашэнка, патрэбная Беларусі для таго, каб забяспечыць насельніцтва нармальнымі тарыфамі на электраэнергію.
"Перш чым экспартаваць электраэнергію, нам трэба па нармальных цэнах забяспечыць свой унутраны рынак. Усё, што застанецца, мы будзем экспартаваць, калі ў гэтым будзе сэнс, гэта значыць, калі там нам заплацяць больш, чым кошт вырабленай электраэнергіі", — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/309/20909
Текущая дата: 29.12.2024