Белорусский портал в Казахстане

Экспарт беларускіх тавараў і паслуг у 2022 годзе склаў $46,7 млрд



Беларусь у 2022 годзе знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з мінулым годам на 5,4% — да $46,767 млрд. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $ 89,22 млрд, што на 6% менш, чым у 2021 годзе. Сальда склалася станоўчае — на ўзроўні $4,313 млрд (у 2021 годзе сальда таксама было станоўчым — $3,97 млрд).

Знешнегандлёвы абарот тавараў знізіўся на 5% — да $74,958 млрд. Экспарт тавараў знізіўся на 4% — да $37,565 млрд, імпарт — на 6% да $37,393 млрд. Сальда склалася станоўчае ў памеры $172,4 млн (у 2021 годзе яно было адмоўным і складала $666,8 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг знізіўся на 10,8% — да $14,261 млрд. Экспарт паслуг знізіўся на 10,8% — да $9,201 млрд, імпарт знізіўся на 10,8% — да $5,059 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае — у памеры $4,141 млрд (у 2021 годзе дадатнае сальда складала $4,637 млрд).

Звязда, 11 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/31/68334
Текущая дата: 16.11.2024