Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Нацбанка Надзеі Ермаковай надаць дадатковую ўвагу пытанням інфляцыі і папярэдзіў, што за рост цэн будзе спаганяць вельмі жорстка.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, прымаючы 11 красавіка Ермакову з дакладам, Лукашэнка канстатаваў зніжэнне ўзроўню інфляцыі. Пры гэтым ён заўважыў, што ў асобных выпадках рост цэн быў звязаны з адміністрацыйнымі мерамі.
"Гэта такі парог, які мы павінны былі пераадолець. Але далей я буду вельмі жорстка спаганяць за інфляцыю, за рост цэн, — падкрэсліў Лукашэнка. — Сёння суб`екты гаспадарання маюць добры прыбытак, рэнтабельнасць, і актуальнасць у росце цэн адсутнічае, тым больш што абменны курс беларускага рубля знаходзіцца на добрым узроўні".
Лукашэнка даручыў Ермаковай надаць дадатковую ўвагу пытанням інфляцыі, росту цэн. "У вас у руках адпаведныя рычагі, вы карыстаецеся імі як належыць, але калі інфляцыя высокая, пра якое развіццё можна гаварыць?" — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, за студзень—сакавік 2013 года спажывецкія цэны ў Беларусі ўзраслі на 5,4%, тады як урад разлічвае ўтрымаць інфляцыю па выніках года ў межах 12%.
Ермакова паведаміла кіраўніку дзяржавы аб сітуацыі на валютным рынку і ў банкаўскай сферы, былі закранутыя пытанні даступнасці крэдытаў для насельніцтва і прадпрыемстваў.
Лукашэнка звярнуў увагу на няпростую фінансава-эканамічную сітуацыю ў свеце, што аказвае ўплыў на дынаміку знешняга гандлю. "Асабліва гэта тычыцца нашых традыцыйных рынкаў. Крыху Расія прасела, дый Еўрасаюз калоціць. Таму даводзіцца шукаць новыя рынкі збыту для нашай прадукцыі. У гэтых цяжкіх умовах Нацыянальны банк не проста ўтрымлівае пазіцыі, якія мы мелі ў лепшыя часы, але і дабаўляе", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што фінансаванне веснавых палявых работ не павінна адбіцца на збалансаваным росце эканомікі краіны. "Хачу папярэдзіць вас: як бы ні было цяжка, гэта не азначае, што мы павінны зараз "развязваць мяшок" і ўкідваць вялікія грошы на пасяўную ці яшчэ нешта. Усё павінна ісці ў штатным рэжыме. Эканоміка не павінна быць заложніцай пасяўной кампаніі. Гэта абавязкова", — заявіў Лукашэнка.
Кіраўнік Нацбанка паведаміла, што на фінансавым рынку Беларусі складваецца стабільная сітуацыя. Яна падкрэсліла, што гэта вынік не толькі намаганняў Нацыянальнага банка, але і працы ўсёй эканомікі краіны ў цэлым. "Сітуацыя на валютным рынку спакойная, і з тых разлікаў, якія ёсць у эканоміцы, мы не бачым прычын для неспакою", — зазначыла Ермакова.
Яна праінфармавала, што апошнім часам адбыўся рост валютных паступленняў у краіну, павялічыліся аб`ёмы продажу валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Кіраўнік Нацбанка таксама паведаміла аб паступовым зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах у беларускіх рублях. Пры гэтым доля праблемных крэдытаў у банкаўскай сістэме не павялічваецца.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/311/20485
Текущая дата: 29.12.2024