Белорусский портал в Казахстане

У парадку дня Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 19 пытанняў



17-га снежня ў Маскве пройдзе 13-е пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Беларускую дэлегацыю ўзначаліць старшыня Савета ЕЭК Сяргей Румас.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, парадак пасяджэння ўключае 19 пытанняў, у тым ліку тых, што тычацца распрацоўкі дакументаў у рамках АЭП, фарміравання агульнага рынку электрычнай энергіі, падыходаў да арганізацыі і развіцця прамысловых аўтазборачных вытворчасцей. Будуць абмяркоўвацца вынікі рэалізацыі пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб`ектаў натуральных манаполій.

У ходзе пасяджэння плануецца разгледзець крытэрыі аднясення рынку да трансгранічнага, шэраг іншых актуальных пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва. Адбудзецца таксама прызначэнне новага старшыні Савета ЕЭК на 2013 год.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/313/18404
Текущая дата: 19.05.2024