Белорусский портал в Казахстане

Падпісаны мемарандум аб узаемадзеянні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Выканаўчым камітэтам СНД



17-га снежня ў Маскве старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрыстэнка і старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні паміж ЕЭК і Выканкамам СНД.

Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта, у адпаведнасці з гэтым дакументам бакі маюць намер ажыццяўляць супрацоўніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі па наступных кірунках: эканоміка і фінансы, статыстыка, гандлёвая палітыка і спрашчэнне гандлёвых працэдур, тэхнічнае рэгуляванне, стандартызацыя і забеспячэнне адзінства вымярэнняў, мытная палітыка, транспарт і перавозкі, міграцыйная палітыка, інвестыцыйная палітыка, канкурэнтная палітыка, энергетычнае супрацоўніцтва, прамысловае і аграпрамысловае супрацоўніцтва.

Узаемадзеянне будзе ажыццяўляцца праз упаўнаважаных прадстаўнікоў. Па узаемнай згодзе прадстаўнікі бакоў будуць браць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў межах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Не радзей як раз на год запланавана праводзіць кансультацыі для абмеркавання ходу сумеснай дзейнасці і вызначэння кірункаў далейшага супрацоўніцтва.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/313/18417
Текущая дата: 28.05.2024