Белорусский портал в Казахстане

Міністру эканомікі ААЭ перададзены інвестыцыйныя праекты беларускіх прадпрыемстваў і камерцыйныя прапановы аб экспарце беларускіх тавараў



Інвестыцыйныя праекты беларускіх прадпрыемстваў і камерцыйныя прапановы аб экспарце беларускай прадукцыі ў ААЭ перадаў 17 снежня міністру эканомікі Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў Султану бен Саіду аль-Мансуры пасол Беларусі ў гэтай краіне Аляксандр Сямешка.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі вынікі візіту ў Беларусь ў лістападзе 2012 года дэлегацый Міністэрства эканомікі ААЭ і ГПП Абу-Дабі, кірункі далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку арганізацыю абмену візітамі дзелавых колаў Беларусі і Арабскіх Эміратаў.

"Эмірацкім бокам адзначана інвестыцыйная прывабнасць Беларусі, наяўнасць перадумоў для актывізацыі эканамічных сувязяў, а таксама перспектыў для развіцця супрацоўніцтва ў сферах турызму і сельскай гаспадаркі", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/313/18456
Текущая дата: 19.05.2024