Аб гэтым паведаміў 29 сакавіка першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч на online канферэнцыі.
Беларускі аграпрамысловы комплекс пакуль не адчуў наступстваў уступлення Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
"На цяперашнім этапе якіх-небудзь істотных змяненняў пасля ўступлення Расіі ў СГА мы не адчуваем", - сказаў Леанід Марыніч.
Пры гэтым першы намеснік міністра адзначыў, што гэта пытанне сёння хвалюе ўсіх, у тым ліку урад Беларусі, дэпутацкі корпус, які на вясенняй сесіі будзе разглядаць пытанне аб уплыве ўступлення Расіі ў СГА на народна-гаспадарчы комплекс Беларусі.
"Што датычыцца сферы АПК, то мы дасканала рыхтаваліся да гэтага кроку нашага партнёра, падлічвалі магчымыя наступствы, - адзначыў Леанід Марыніч. - Так, у 2012 годзе на развіццё айчыннага аграпрамысловага комплексу было накіравана Br34,2 трлн., у тым ліку бюджэтных асігнаванняў (з улікам бюджэтных пазык) Br16,1 трлн., праводзілася мадэрнізацыя прадпрыемстваў".
Калі гаварыць аб экспарце прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю, то, паводле слоў першага намесніка міністра, за 2012 год і два першыя месяцы 2013 года ён не тое што не знізіўся, а нават вырас. Пры гэтым Леанід Марыніч адзначыў, што калі з пастаўкамі малочнай прадукцыі ніякіх пытанняў не ўзнікае, то з мясной пэўныя цяжкасці ўсё ж ёсць. І выкліканы яны істотным зніжэннем Расіяй увазных мытных пошлін на жывых свіней. Як растлумачыў першы намеснік міністра, размова ідзе не аб самой мясной прадукцыі - ключавым тут з`яўляецца пытанне вырашэння цэн: "Калі мы раней прадавалі свініну па 120 расійскіх рублёў, то на апошніх таргах, якія мы правялі, цана ўстаноўлена на ўзроўні 76 рублёў за кілаграм у паўтушах. Гэта істотная розніца. У сувязі з гэтым нам даводзіцца прымаць у сябе нейкія меры, шукаць рэзервы для таго, каб пастаўляць гэту прадукцыю ў Расію".
Як расказаў Леанід Марыніч, Беларусь прымае шэраг мер для стабілізацыі гэтага рынку. У прыватнасці, размова ідзе аб мадэрнізацыі перапрацоўчых прадпрыемстваў. Таксама гэта пераход на паглыбленую перапрацоўку і адмова ад паставак мясной прадукцыі ў паўтушах. "Сёння мы ставім задачу, каб пастаўляць прадукцыю ў перапрацаваным выглядзе з высокай дабаўленай вартасцю. У мінулым годзе нам гэта ўдалося", - сказаў першы намеснік міністра. Так, пастаўкі мяса ў разабраным выглядзе і каўбасных вырабаў, паводле яго слоў, узраслі ў 2,6 раза ў параўнанні з узроўнем 2011 года.
29 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/313/20221
Текущая дата: 29.12.2024