Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле ў эканамічных праектах Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва



Як паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, пра гэта заявіў генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Ігар Белы на сустрэчы з генеральным сакратаром АЧЭС Віктарам Цвіркуном 24 студзеня.

Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле ў эканамічных праектах Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС), скіраваных на павелічэнне ўзаемнага гандлю і развіццё транспартнай інфраструктуры.

Бакі абмеркавалі пытанні ўдзелу Беларусі ў працы пастаянна дзейных органаў АЧЭС. Была адзначаная неабходнасць актывізацыі працы па рэалізацыі праектаў у эканамічнай сферы.

Ігар Белы ўзяў удзел у пазачарговым пасяджэнні паўнамоцных прадстаўнікоў Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні стварэння зоны свабоднага гандлю паміж дзяржавамі — членамі арганізацыі, пашырэння дыялогу з Еўрапейскім саюзам, развіцця транспартнай інфраструктуры, у тым ліку будаўніцтва Чарнаморскай акруговай магістралі і ўключэння кантэйнернага калідора "Вікінг" у транспартную сістэму рэгіёну.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2013


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/317/19121
Текущая дата: 15.11.2024