9—12 студзеня ў Франкфурце-на-Майне праходзіць буйнейшая міжнародная выстава тэкстыльнай прадукцыі Heimtextil, у якой удзельнічаюць 2.658 экспанентаў з 62 краін, у тым ліку з Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, айчынную тэкстыльную прамысловасць на Heimtextil прадстаўляюць ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб`яднанне", РУВГП "Аршанскі льнокамбінат", завод "Палімір" ААТ "Нафтан" і ААТ "Светлагорскхімвалакно". Гэтыя прадпрыемствы штогод з 2003 года ўдзельнічаюць у мерапрыемстве.
У адкрыцці выставы ўзяў удзел кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Боне Віктар Аляксандраў. Ён правёў сустрэчы з беларускімі і замежнымі экспанентамі, падчас якіх абмяркоўваліся перспектывы нарошчвання паставак беларускай тэкстыльнай прадукцыі ў ФРГ.
Як адзначылі ў МЗС, Heimtextil з`яўляецца ўнікальнай пляцоўкай, якая дазваляе экспертам адсочваць актуальныя тэндэнцыі і найбольш перспектыўныя кірункі ў розных сегментах тэкстыльнай галіны. Наведвальнікі выставы маюць магчымасць знаёміцца з перадавой прадукцыяй і найноўшымі распрацоўкамі вядучых сусветных вытворцаў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/318/18845
Текущая дата: 14.11.2024