Белорусский портал в Казахстане

Эстонія крытыкуе Літву за няпэўную пазіцыю па праекце Вісагінскай АЭС



28 лістапада ў Літве адбылася сустрэча прэзідэнтаў Латвіі, Літвы і Эстоніі, на якой бакі абмеркавалі адносіны паміж краінамі і перспектывы розных праектаў у рэгіёне.

Як паведамляе ІА Regnum, падчас выніковай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Эстоніі Тоамас Хендрык Ільвес раскрытыкаваў Літву за няпэўную пазіцыю па праекце Вісагінскай АЭС.

Ён нагадаў, што аб праекце краіны дамовіліся яшчэ шэсць з паловай гадоў таму. За гэты час Літва ўвесь час мяняла сваю пазіцыю, а Эстонія ўпусціла час, бо не развівала ўласныя праекты, лічачы прыярытэтам Вісагінскую АЭС.

У сваю чаргу прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ адзначыла: "Суседзі маюць права так гаварыць, бо Літва доўга гаварыла, нічога не рабіла, мяняла пазіцыі, і ў фінале зноў нічога не зразумела".

Яна таксама падкрэсліла, што няздольнасць Літвы "не толькі вызначыцца, але і ажыццяўляць велізарныя праекты выклікае трывогу ў суседзяў, і гэта вельмі нявыгадна не толькі самой Літве, але і ўсяму рэгіёну". "Няздольнасць любога ўрада працаваць з сур`ёзнымі і буйнымі праектамі не надае нам прэстыжу", — сказала Грыбаўскайтэ.

На яе думку, праект Вісагінскай АЭС важны для ўсяго рэгіёну, таму што мог бы садзейнічаць яго развіццю і арганізаваць яго энергетычную бяспеку.

Нагадаем, на кансультатыўным рэферэндуме ў Літве па будаўніцтве Вісагінскай АЭС больш як 62% жыхароў выказаліся супраць праекта.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/323/17996
Текущая дата: 15.11.2024