Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці склала 93,8%. Па відах эканамічнай дзейнасці «забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» — 97,7%, «Водазабеспячэнне; Збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» — 97,4%.
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў 2022 годзе склаў Br169,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 94,6 працэнта да ўзроўню 2021 года. Індэкс прамысловай вытворчасці за снежань да лістапада склаў 102,5%.
Звязда, 16 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/33/68006
Текущая дата: 16.11.2024