Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 98,9 працэнта, са снежнем 2021 года - 112,4 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 98,2 працэнта, са снежнем 2021 года - 113,9 працэнта.
Харчовыя тавары ў лістападзе патаннелі на 0,6 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам і падаражэлі на 13 працэнтаў у параўнанні са снежнем 2021-га.
Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 2,2 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам і выраслі на 14,2 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021-га.
Паслугі патаннелі на 0,4 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам і падаражэлі на 8,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021-га.
9 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
9 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/36/67370
Текущая дата: 16.11.2024