У Мінску 22 снежня адбыўся старт продажаў беларускіх ноўтбукаў - на другі дзень пасля пачатку іх масавай вытворчасці.
Урачыстая цырымонія старту продажаў прайшла ў Galleria Minsk у святочнай атмасферы і з прэзентацыяй беларускай навінкі, якая адразу ж прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў і пакупнікоў. Убачыць новы беларускі ноўтбук, атрымаць прафесійную кансультацыю ад спецыялістаў "Гарызонта" і набыць яго можна ўжо цяпер.
"Стварэнне беларускага ноўтбука - даручэнне Прэзідэнта, якое выканана ў поўным аб`ёме. Мінск віншуе прадпрыемства "Гарызонт" з пачаткам масавай вытворчасці чарговага новага прадукту. Гэта вельмі важна, гэта імпартазамяшчэнне. Ёсць вялікія планы па рэалізацыі на расійскі рынак і, вядома ж, на беларускі. Мінск падтрымлівае ўсе прадпрыемствы, якія развіваюцца", - сказала намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
"Першы беларускі ноўтбук выходзіць на рынак у мадэлі H-book MAK4. Гэта айчынная распрацоўка, створаная на аснове перадавога досведу і тэхналогій. Гэта сучасны камп`ютар, які па сваёй якасці і прадукцыйнасці параўнальны са знакамітымі брэндамі. Апаратная аснова H-book MAK4 распрацавана на працэсарах Intel Core 11 пакалення, якія забяспечваюць паказчыкі бесперабойнай работы і высокай прадукцыйнасці як ва ўмовах офіснай і дамашняй работы, так і пры выкананні задач высокай сістэмнай нагрузкі, захоўваючы пры гэтым выключную аўтаномнасць", - расказаў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" Юрый Прадко.
Гендырэктар растлумачыў, што над стварэннем прадукту працавала вялікая каманда дызайнераў, інжынераў, распрацоўшчыкаў, схематэхнікаў, праграмістаў, работнікаў вытворчасці, маркетолагаў з міжнароднай практыкай работы.
Дарэчы, першы айчынны ноўтбук Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіў 1 верасня 2022 года на адкрытым уроку.
Прайшло зусім няшмат часу - і вось ужо масавая вытворчасць і старт продажаў.
22 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Прайшло зусім няшмат часу - і вось ужо масавая вытворчасць і старт продажаў.
22 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/36/67558
Текущая дата: 27.12.2024