Міністэрства энергетыкі Расіі не выключае магчымасці павелічэння аб`ёмаў пастаўкі нафты ў Беларусь у 2012 годзе да 23 млн. тон, паведаміў 23 лістапада ў Стаўрапалі намеснік міністра энергетыкі РФ Юрый Сянцюрын.
"Беларусь наконт гэтага пастаянна звяртаецца, у нас існуе індыкатыўны баланс — ён складае 21,2 млн. тон нафтавай сыравіны ў гадавым падліку, — цытуе Сянцюрына РІА Новости. — Беларускія калегі ставяць пытанне аб павелічэнні гэтай лічбы — мы пастаянна вядзем перамовы з імі і да канца года звычайна выходзім на паразуменне па тым, колькі яны могуць перапрацаваць".
Адказваючы на пытанне журналістаў, колькі хочуць беларускія калегі, Сянцюрын паведаміў, што 23 млн. тон. "Усё магчыма, усё стала прасцей для нас, таму што цяпер у нас ёсць Адзіная эканамічная прастора, Мытны саюз, і ў гэтым сэнсе ў нас працэдуры значна спрасціліся", — патлумачыў Сянцюрын. Паводле яго слоў, з пачаткам работы камісіі з 1 студзеня гэтае пытанне будзе вырашацца на дзяржаўным узроўні.
Сянцюрын адзначыў, што Украіна не звярталася па пытанні павышэння паставак нафты. "З Украінай у нас па-іншаму ажыццяўляецца сістэма паставак нафты — там ёсць перапрацоўчыя заводы, якія належаць у тым ліку расійскім прадпрыемствам, і ў нас індыкатыўнага балансу з Украінай няма", — падкрэсліў Сянцюрын.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/363/10802
Текущая дата: 17.11.2024